Ёлка з цацак і жаданняў. На Ляхавіччыне працягваецца акцыя «Нашы дзеці»

«Паважаны Дзядуля Мароз!» – так ці трохі інакш напярэдадні Новага года хлопчыкі і дзяўчынкі, адклаўшы ў бок смартфоны і іншыя гаджэты, пачынаюць свае пісьмы казачнаму герою. У сілах дарослых зрабіць казку рэальнасцю. Да гэтага заклікае і акцыя «Нашы дзеці».

16 снежня валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа на чале з яе старшынёй Жаннай Лешык прымералі на сябе ролі добрых чараўнікоў і адкрылі на Ляхавіччыне дабрачынную рэспубліканскую кампанію «Ёлка жаданняў». Яна спраўджвае мары рабят, якія знаходзяцца ва ўраз-лівым становішчы (маюць групу інваліднасці, выхоўваюцца ў мнага-дзетных, няпоўных і прыёмных сем’ях).
– «Ёлка жаданняў» – гэта трады-цыйны навагодні праект па зборы падарункаў для дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Дзеці павінны верыць у цуды. Навагоддзе – для гэтага самы спрыяльны час. Чырвоны Крыж заўсёды ставіцца з разуменнем да праблем людзей, а дзецям як ні-кому патрэбны сюрпрызы і цудоўны святочны настрой, – адзначае Жанна Лешык.
Навагоднія дрэўцы з жаданнямі напярэдадні свята прапісаліся ў трох кропках райцэнтра – у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (вул. Юбілейная,19), аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН (Леніна, 54) і аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў (завулак Пушкіна, 7). Тут чакаюць нераўнадушных землякоў, якія лічаць, што дарыць падарункі асаблівым дзеткам –  традыцыя душэўная і патрэбная.
Дзед Мароз і Снягурка, валанцёры Чырвонага Крыжа пабывалі ў мнагадзетнай сям’і ляхавічан Сяргея і Алены Зубікаў, дзе растуць трое дзетак: Мілана, Рома і двухгадовы Жэнька. Яны прымалі падарункі і шчырыя віншаванні. Радаваліся гасцям у сям’і Ігара і Таццяны Карпеяў, якія выхоўваюць Ульяну, Станіслава, Назара і Кліменція.
Жанна Лешык падкрэслівае, што ў «Ёлцы жаданняў» прымаюць удзел ўсе пярвічкі Чырвонага Крыжа раёна, асабліва актыўна –
устаноў адукацыі раёна, райбальніцы, аблпсіхбальніцы «Крывошын», торфабрыкетнага завода, РАНС і іншыя. Калектыў выратавальнікаў, напрыклад, вырашыў, акрамя агульнага ўдзелу, зрабіць дабрачынны ўклад ад сем’яў. Сярод іх сем’і Сяргея Рылко, Уладзіміра Будчаніна, Дзмітрыя Новіка, Сяргея Зянько, Таццяны Калгушкінай і Аляксандра Заплёціна. З падарункамі валан-цёры адправяцца і ў Тухавічы, дзе бацька Міхаіл Кіцун адзін выхоўвае траіх дзяцей.

БОЛЬШ ФОТА З КАНЦЭРТА ТУТ


На вялікім дабрачынным канцэрце «Калі мы разам!», які прайшоў 17 снежня ў ГДК, традыцыйна панавала атмасфера шчырасці і дабрыні. Некалькі гадзін канцэрта прабеглі як імгненне – самадзейныя артысты раёна, сярод якіх ініцыятар дабрачыннага канцэрта народная студыя «Экспрэс» і выхаванцы ЦКРНіР, выступалі з запалам. Гледачы кожны нумар ацэньвалі дружнымі апладысментамі. Сабраныя сродкі за канцэрт – 630 рублёў – будуць накіраваны на стварэнне безбар’ернага асяроддзя для дзяцей з інваліднасцю.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.