Прыпіска-2022

Раённы выканаўчы камітэт 16 снежня 2021 года прыняў рашэнне № 1481 «Аб прыпісцы грамадзян 2006 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Ляхавіцкага раёна».
У адпаведнасці з рашэннем, прыпіска праводзіцца ў студзені – красавіку 2022 года.
Грамадзяне 2006 года нараджэння, не прыпісаныя ва ўстаноўленыя тэрміны, а таксама тыя, хто не праходзіў прыпіску раней, атрымаў ці аднавіў грамадзянства Рэспублікі Беларусь і належыць першапачатковаму прыёму на воінскі ўлік, калі не атрымалі персанальную павестку, абавязаны з’явіцца ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8 у перыяд з 3 студзеня па  31 снежня 2022 года. Пры сабе мець дакументы, што сведчаць асобу. Прыпіска грамадзян ажыццяўляецца ў паліклініцы Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Кіраўнікі ўстаноў і арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, абавязаны своечасова выдаваць грамадзянам неабходныя даведкі, дакументы, указаныя ў персанальных павестках, а таксама аб’ектыўныя характарыстыкі і прымаць меры да своечасовага апавяшчэння аб яўцы іх на прызыўны пункт.