Прафсаюз у дапамогу

Стварэнне прафсаюзных пярвічак, іх работа на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці –  па-ранейшаму адна з асноўных задач, што стаіць на парадку дня перад прафсаюзамі.

Днямі ў Ляхавіцкім раёне працаваў старшыня Брэсцкага абкама прафесійнага саюза работнікаў «Белпрафмаша» Дзмітрый Кудзелька.
Разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамарай Пракап’юк ён сустрэўся з кіраўнікамі і старшынямі прафсаюзных пярвічак ТАА «Фермент», «ТМТ» «Ібіра», «Інтэрлак», ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас». Абмяркоўваліся пытанні абароны правоў і законных інтарэсаў працоўных, аховы працы, калектыўна-дагаворныя адносіны, захаванне здароўя людзей. Таксама былі дадзены рэкамендацыі па выкананні нарматываў размеркавання сродкаў прафсаюзнага бюджэту на турыстычна-экскурсійную дзейнасць і санаторна-курортнае аздараўленне членаў прафсаюза.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.