Дарагія ляхавічане! Сардэчна віншуем вас з наступаючым Новым годам!


Час няўмольна набліжае нас да апошніх імгненняў 2021 года. Ён стаў годам адказных рашэнняў, цікавых падзей, падарыў шмат добрых успамінаў, дапамог набыць бясцэнны вопыт. Адыходзячы Год народнага адзінства пацвердзіў, што жыць у пераменлівым свеце, які імкліва развіваецца, паспяхова можна толькі тады, калі мы адзіныя, калі мы разам.
Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя словы падзякі за сумленную і адказную працу, адданасць сваёй роднай зямлі, цярпенне і аптымізм, якія абавязкова дапамогуць справіцца з любымі цяжкасцямі і нададуць сілы для будучых здзяйсненняў.
Няхай разам з навагоднімі святамі ў кожную сям’ю прыйдуць узаемаразуменне і шчасце, радасцю і душэўным цяплом азарыцца кожны дом. Няхай наступаючы год прынясе дабрабыт, дастатак і толькі шчаслівыя моманты!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавiцкага раёна!
Вiншую вас з Новым годам i Калядамi!

Для кожнага з нас зiмовыя святы – час надзей i мараў, час адкрываць новыя гарызонты і здабыць новыя сілы. Мы чакаем іх з асаблівым хваляваннем, успамінаючы адыходзячы год, яго дасягненні, радасці і клопаты.
Няхай надыходзячы год будзе насычаны новымі планамі, творчымі ідэямі і толькі добрымі навінамі!
Жадаю вам здзяйснення ўсіх запаветных мараў, а ў дамах і сем’ях няхай пануюць дастатак, любоў, цяпло і ўзаемаразуменне!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў   Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.