Паважаныя чытачы «Ляхавіцкага весніка»!

2022 год ужо на парозе. Сустракаем яго з надзеяй, хваляваннем і ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні. Чым запомніцца год адыходзячы?
Мы шмат перажылі, сталі больш моцнымі і ўпэўненымі, усвядомілі, што разам мы вялікая сіла, якой падуладна літаральна ўсё. Мы пераканаліся, што наша сіла – у адзінстве!

«ЛВ» жадае землякам у новым 2022 годзе адчуваць сябе яшчэ больш шчаслівымі, быць акружанымі сапраўднымі і шчырымі людзьмі, ставіць новыя мэты і пакараць новыя вяршыні. Няхай год будзе напоўнены мірам, любоўю, душэўным спакоем і ўзаемаразуменнем.
І няхай любоў да нашай малой радзімы і да нашай Беларусі аб’ядноўвае нашы нераўнадушныя сэрцы для добрых спраў.

З павагай, ваш «Ляхавіцкі веснік».