У Ляхавічах пачала работу грамадская прыёмная

Як толькі праект абноўленай Канстытуцыі быў апублікаваны, ён адразу стаў адной  з самых абмяркоўваемых у нашым грамадстве тэм. Многія,у тым ліку і калектыўна, імкнуцца скарыстацца яшчэ адной выдатнай магчымасцю паўплываць на Асноўны Закон краіны.

30 снежня  ў малой зале Ляхавіцкага райвыканкама начала работу грамадская прыёмная. Кожны жадаючы мог задаць пытанні па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў начальніку аддзела ідэалагчнай работы, культуры і па справах моладзі, члену раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ніне Прыхач.

Першы зварот — калектыўны, ад супрацоўнікаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Яны папрасілі растлумачыць змяненні ў артыкуле 18 Канстытуцыі.