7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова па календары праваслаўнай канфесіі


Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, веруючыя беларускай праваслаўнай царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў, якія святкуюць  Нараджэнне Хрыстова  7 студзеня!

Сардэчна віншуем вас са светлым і радасным святам Нараджэння Хрыстова!
Здаўна ва ўсім хрысціянскім свеце лічаць Нараджэнне Хрыстова самым душэўным святам, якое нясе нам надзею, напаўняе сэрцы добрымі намерамі, умацоўвае веру, абуджае лепшыя чалавечыя пачуцці – дабро і ўзаемапавагу.
Каляды – сямейнае свята, напоўненае цяплом дамашняга ачага і любоўю блізкіх, радасцю і надзеяй. Няхай жыватворнае святло Нараджэння Хрыстова азарае нашы дамы, дапамагае быць больш клапатлівымі адзін да аднаго. І няхай мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі.
Шчыра жадаем вам светлага каляднага настрою, міру, здароўя і дабрабыту!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.               РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.