Не даць грыпу шанцаў

Восень – зіма – перыяды пад’ёму вострых рэспіраторных інфекцый, павелічэнне рызыкі захворвання грыпам. Да пачатку эпідэміі COVID-19 у структуры рэгіструемых у Ляхавіцкім раёне інфекцыйных захворванняў на долю ВРІ і грыпу прыпадала каля 95 працэнтаў.

У мэтах прафілактыкі грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый у раёне штогод право-дзіцца імунізацыя супраць грыпу. На працягу 2021 года па раёне прышчэплена супраць грыпу 9329 чалавек. Вакцына супраць грыпу паступала за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый. На бясплатнай аснове прышчэплена насельніцтва, якое адносіцца да групы рызыкі: дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі дыхальнай сістэмы, сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай, парушэннем функцыі нырак, ВІЧ-інфіцыраваныя, асобы старэйшыя за 65 гадоў.
Грып – вострае рэспіраторнае інфекцыйнае захворванне, якое часцей за ўсё працякае з высокай тэмпературай, агульнай слабасцю, інтаксікацыяй і абавязкова патрабуе лячэння. Не выпадкова ўрач дае хвораму на грып вызваленне ад працы ці вучобы і прадпісвае пасцельны рэжым. Па-першае, каб аблягчыць стан хворага і звесці на нішто ўскладненні грыпу, па-другое, каб інфекцыя не распаўсюджвалася далей.
Хвораму лепш выдзеліць асобны пакой, а астатнім членам сям’і варта надзець медыцынскія маскі ці марлевыя павязкі.
Пакой, дзе знаходзіцца хворы, трэба рэгулярна праветрываць (тры-чатыры разы ў суткі па 20–30 мінут) і рабіць вільготнае прыбіранне. Пры размове, кашлі, чханні хворага вакол яго ўтвараецца своеасаблівая «заражаная зона» з высокай канцэнтрацыяй патагенных вірусаў. Праветрыванне памяшкання змяншае іх утрыманне ў паветры на 80–90 працэнтаў.
Карысна ставіць у пакоі сподак з надзёртым часнаком. Ён вы-дзяляе асаблівыя фітанцыды, сіла ўздзеяння якіх на бактэрыі і вірусы прыраўноўваецца да ўздзеяння высокіх тэмператур.
З мэтай экстраннай прафі-лактыкі дзецям карысна закапваць у нос лейкацытарны інтэрферон (па пяць кропляў у кожную ноздру двойчы у суткі з інтэрвалам не менш за шэсць гадзін), дарослым –
выкарыстоўваць рэмантадзін або арбідол (па таблетцы ў дзень). Дарослым і дзецям можна два-тры разы ў дзень змазваць слізістую носа 0,25-працэнтнай аксалінавай маззю, прымаць вітамінныя
прэпараты.
У перыяд павышанага захворвання ВРІ і грыпам, у тым ліку COVID-19 варта выконваць шэраг простых правілаў. Часцей мыйце рукі з мылам. Прымяняйце спіртаўтрымлі-ваючыя або дэзынфіцыруючыя сурвэткі, антысептыкі. Чысціце і дэзынфіцыруйце з дапамогай бытавых мыйных сродкаў паверхні, да якіх часта датыкаецеся (сталы, дзвярныя ручкі і г. д.). Захоўвайце рэспіраторны этыкет (прыкрывайце рот і нос насоўкай, калі чхаеце або кашляеце, не чапайце рукамі нос, рот і вочы і г. д.). Пазбягайце наведвання шматлюдных месцаў і паездак, захоўвайце сацыяльнае дыстанцыраванне (не менш за 1–1,5 метра). Захоўвайце масачны рэжым. Вядзіце здаровы лад жыцця (паўнацэнны сон і харчаванне, аптымальная фізічная актыўнасць).

Васілій СКАРАХОД,
урач-эпідэміёлаг райЦГіЭ.