Праект даступны для ўсіх

27 снежня 2021 года на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па спасылцы https://prаvo.by/pravovaya-informatsiya/vsenarodnoe-obsuzhdenie-proekta-konstitutsii-respubliki-belarus/.
Праект у друкаваным выглядзе будзе даступны для азнаямлення ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі,
якія функцыянуюць на базе абласных і цэнтральных раённых (гарадскіх) публічных бібліятэк рэспублікі,  у тым ліку ПЦПІ пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Купалы Ляхавіцкай РЦБС.
Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі адным з наступных спосабаў:

  • па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by;
  • з дапамогай электроннай формы
    (https://sbor.pravo.by)/;
  • у пісьмовым выглядзе па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ,
    з паметкай «Канстытуцыя».
    Каардынацыя работ па зборы водгукаў грамадзян па праекце змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесеным для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Матэрыялы, якія паступілі, будуць абагульняцца і сістэматызавацца.