Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Зламыснік не ўстаноўлены

Інтэрнэт-зламыснікі з карт-рахунка жыхаркі вёскі Гаслаўшчыны выкралі 700 рублёў. Па факце незаконнага спісання грошай у адносінах невядомай асобы 13 снежня РАСК узбудзіў крымінальную справу. Зламыснік пакуль не ўстаноўлены, вя-дзецца расследаванне.

Артыкул для бяспраўніка

Ляхавічаніна 1999 г. н. абвінавачваюць у кіраванні транспартным сродкам без вадзіцельскага пасведчання. Да гэтага ён двойчы на працягу года знаходзіўся за рулём аўтамабіля, будучы пазбаўлены права на кіраванне транспартным сродкам, але адпаведных вынікаў не зрабіў. Калі зноў быў спынены супрацоўнікамі міліцыі, аказалася, што неабходныя дакументы ў яго зноў адсутнічаюць. Гэта стала падставай для ўзбуджэння РАСК крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 3172 Крымінальнага кодэкса за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, учыненае неаднаразова. Адказнасць па артыкуле прадуглежвае грамадскія работы ці штраф, ці папраўчыя работы на тэрмін да шасці месяцаў, або арышт з пазбаўленнем ці без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.
Артыкул 3172 Крымінальнага кодэкса «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання» ўступіў у дзеянне згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 года «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». У адпаведнасці з ім, крымінальнай адказнасці падлягаюць тыя вадзіцелі, якія на працягу года больш за два разы затрымліваліся супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі за рулём без правоў.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.