С июня по сентябрь с целью организации досуга несовершеннолетних в Ляховичском районе действует межведомственная программа «Забота»

.

Адпачынак "У Чайцы"- заўсёды задавальненне

Летні дзіцячы адпачынак штогод дэталёва плануецца і прадумваецца дарослымі. З чэрвеня па верасень з мэтай арганізацыі вольнага часу і здароўезберагальнага адпачынку непаўналетніх у раёне дзейнічае міжведамасная праграма «Клопат». Асаблівая ўвага надаецца падлеткам, якія стаяць на рознага віду ўліках, прафілактыцы шкодных звычак, фарміраванню здаровага ладу жыцця, развіццю творчых здольнасцей і забеспячэнню бяспекі дзяцей. Па словах начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Леаніда Калбасы, кожны падуліковы непаўналетні ўжо ў першым летнім месяцы быў працаўладкаваны ці яму прапанаваны варыянты занятку, за кожным замацаваны грамадскі выхавальнік. Паспяхова зарэкамендавала сябе сёлетняе новаўвядзенне — лагеры працы і адпачынку: 80 рабят з горада і раёна на працягу 18 дзён сумяшчалі адпачынак з працай. Амаль 2 месяцы для рабят у дзённых прышкольных, спартыўных лагерах, у «Рабінзоне», «Выратавальніку» і «Эўрыцы» праводзіліся культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, у праграме былі прадугледжаны і гутаркі на тэмы бяспекі і права. Сталі традыцыйнымі ў «Чайцы» дні ДАІ, РАУС, РАНС, калі кожная служба прэзентуе сваю дзейнасць, прафесійныя ўменні і абсталяванне.
Раённая арганізацыя Асвод на чале са старшынёй Марыяй Цітко таксама нярэдкі госць у аздараўленчым лагеры — вялікую ўвагу надае навучанню дзяцей правілам бяспекі на вадзе, элементам першай дапамогі.
Раённай камісіяй па аздараўленні, калі ўзнікае такая неабходнасць, выдзяляюцца льготныя пуцёўкі для асобных катэгорый дзяцей для адпачынку ў летніку. На першую змену «Чайкі» такая магчымасць была дадзена дзяўчынцы, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Дарэчы, такія дзеці і іх сем’і і летам не застаюцца без пільнай увагі педагогаў, спецыялістаў аддзела адукацыі, супрацоўнікаў РАУС, РАНС. Штомесяц зацікаўленымі службамі праводзяцца індывідуальна-прафілактычныя мерапрыемствы з непаўналетнімі, якія стаяць на ўліку ў ІСН і якія выхоўваюцца ў сем’ях, што лічацца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Спецыялісты раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з мэтай прафілактыкі шкодных звычак сярод падлеткаў у «Чайцы» правялі ў першую змену камандную гульню «Планета здароўя», у другую — акцыю «Беражы здароўе замалада».
Не застаюцца па-за ўвагай праграмы і навучэнцы ЛДАКа. Штогод яны працуюць у будаўнічым атрадзе, робяць рамонт у інтэрнаце каледжа.
Канікулы працягваюцца, і працягваецца штодзённы клопат пра нашых дзяцей. Наперадзе яшчэ месяц адпачынку, і толькі ад дарослых залежыць, якім ён будзе. Праграма «Клопат» фінішуе 1 верасня.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Маргарыты КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *