Шашачныя камбінацыі

22 студзеня ў праграме спартакіяды працоўных калектываў Ляхавіцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб правёў чэмпіянат раёна па шашках. За званне лепшых ігракоў спаборнічалі дзесяць каманд з прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.
У выніку напружаных паядынкаў рэйтынг пераможцаў узначалілі каманды райбальніцы і ААТ «Жарабковічы», якія набралі аднолькавую колькасць балаў – па 28. На другім месцы шашысты лясгаса. «Бронзу» заваявалі камунальнікі.
У асабістым першынстве сярод жанчын вызначылася Святлана Бузук, на другім месцы Вольга Войтуль, замкнула тройку лепшых Людміла Тарлюк.
Пераможцам у мужчын-шашыстаў стаў Леанід Тарлюк, на другой ступені п’едэстала – Генадзій Сокал, на трэцім месцы –
Леанід Варвашэвіч.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі СДЮШАР,
а ўладальнікам першых месцаў уручаны каштоўныя падарункі.
Марына БУСЬКО, інструктар-метадыст ФСК.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.