ЦВК зацвердзіла каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму

На мінулым тыдні ЦВК зацвердзіла каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Да 22 студзеня было завершана вылучэнне прадстаўнікоў у склады тэрытарыяльных камісій, да 25-га неабходна было зацвердзіць склады камісій. «Утварэнне ўчасткаў для галасавання – не пазней за 1 лютага, вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій па рэферэндуме – не пазней за 3 лютага. Не пазней чым за 20 дзён да правядзення рэферэндуму – не пазней за 6 лютага – мы павінны сфарміраваць участковыя камісіі», – сказаў старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня
падпісаў Указ № 14 «Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму».
У адпаведнасці з дакументам рэс-
публіканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь
назначаны на 27 лютага 2022 года.
Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна перадаецца ў бюлетэні для галасавання: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?». Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, дадаюцца да ўказа.
З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння – праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з’яўляецца неад’емнай часткай Канстытуцыі.
Цэнтральнай камісіі па выбарах і пра-
вядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.
БЕЛТА.