У Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту даніну павагі яўрэям Ляхавіччыны, загінулым ад рук фашысцкіх карнікаў, аддалі маладзёжныя лідары, актывісты БРСМ


27  студзеня ў Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту даніну павагі  яўрэям Ляхавіччыны, загінулым ад рук фашысцкіх карнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аддалі прадстаўнікі сённяшняга пакалення юнакоў і дзяўчат – маладзёжныя лідары, актывісты БРСМ з СШ № 2, неабыякавыя землякі. Былі ўскладзены вянкі і кветкі да помніка ахвярам халакосту на брацкай магіле на вуліцы Заходняй у райцэнтры, дзе пахаваны яўрэі, расстраляныя ў 1941–1942 годзе.

– Мы ведаем, што ў гады Другой сусветнай вайны фашысцкая Германія праводзіла палітыку знішчэння яўрэйскага насельніцтва, аб’явіўшы іх прадстаўнікамі ніжэйшай расы. Прадстаўнікоў гэтай нацыянальнасці – мужчын, жанчын, састарэлых – зганялі ў гета, адпраўлялі ў канцэнтрацыйныя лагеры, здзекаваліся, забівалі, не шкадавалі нават дзяцей. Халакост, як і іншыя жахі вайны, не павінны паўтарыцца. Неабходна, каб пакаленні, якія жывуць пад мірным небам, у суверэннай краіне ведалі пра жудасныя падзеі і прыкладалі ўсе намаганні, каб такое не паўтарылася зноў, – адзначае Дар’я Марозава.