Мы самі вырашаем, як нам жыць і да чаго імкнуцца. ПРАШУ СЛОВА!

Мы на парозе важнай грамадска-палітычнай падзеі – на рэспубліканскім рэферэндуме беларускі народ прыме гістарычна значнае рашэнне, ад якога залежыць будучыня нашай Айчыны. Словам беларусаў будзе ўмацаваны суверэнітэт рэспублікі.
Такія падзеі захоўваюць традыцыі гістарычнай пераемнасці пакаленняў, дзяржаўнасць і права на самавызначэнне, дазваляюць краіне з упэўненасцю ісці сваім шляхам.

28 студзеня мне пашчасціла прысутнічаць у Палацы Рэспублікі побач з дзвюма з паловай тысячамі суайчыннікаў, якія слухалі з першых вуснаў   Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ва ўмовах глабальнай нявызначанасці беларуская стратэгія развіцця толькі адна – ісці сваім шляхам, жыць уласным розумам, будаваць будучыню на
трывалым падмурку народнага адзінства.
Неад’емнасць прававой дзяржавы – Канстытуцыя. Менавіта ў Асноўным Законе краіны вызначаецца канстытуцыйны лад, асновы дзяржавы. Канстытуцыя – гарант прававой абароны грамадзяніна, гэта наша незалежнасць і стабільнасць.
Наша сіла – у моцнай гістарычнай памяці, павазе да спадчыны, што створана нашымі продкамі. Лічу дапаўненні наконт гістарычнай памяці вельмі правільнымі. Гэта тое, што павінна выхоўвацца з дзяцінства. Гэта гісторыя непахісная. Мы столькі гадоў жылі ў стабільнай незалежнай дзяржаве, і наш абавязак гэта зберагчы.
Беларуская мадэль увабрала ў сябе традыцыйныя каштоўнасці ўсходнеславянскай цывілізацыі, што заснавана на прынцыпах калектывізму, такіх як правядзенне ўсенароднага веча, абшчыннае землекарыстанне, грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці.
Нашы каштоўнасці і традыцыі – тое, што робіць нас унікальнымі, тое, што вызначае беларусаў сярод іншых народаў свету, у гэтым сіла і энергія. Мы не прымаем навязванні калектыўнага Захаду, мы самі вырашаем, як нам жыць і да чаго імкнуцца.
Шляхам усенароднага галасавання будуць прыняты важныя дзяржаўныя рашэнні. Таму да рэферэндуму, які  27 лютага прадэманструе палітычную неабыякавасць патрыётаў, важна кожнаму аднесціся з адказнасцю за лёс краіны. Мы ганарымся, што наша сацыяльная арыентаванасць – наш дзяржаўны прыярытэт. І гэты шлях сваю эфектыўнасць прадэманстраваў на высокім узроўні.
А яшчэ беларусы заўжды ў адзінстве вырашалі пытанні, якімі іх выпрабоўваў лёс. Таму і далей, калі геапалітычная карціна свету часам мяняецца непрадказальна, нам важна трымацца разам.
Толькі так мы зможам працягнуць канструктыўны шлях будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі – дзяржавы для народа і годна выстаяць перад выклікамі і пагрозамі ў адрас нашай Беларусі.
Наталля КУЛАК,
першы сакратар
Ляхавіцкага райкама КПБ.