Вуліца Палявая ў Зубелевічах Ляхавіцкага раёна дачакаецца парадку?
Чарговы сігнал з просьбай аб дапамозе ў чат-бот «Ляхавіцкага весніка» паступіў ад жыхароў вуліцы Палявой у вёсцы Зубелевічы.
Пасля работ, якія выконваў камунгас, уся праезная частка раскапана, засыпана глінай. Калі няма дажджоў, на дарозе проста ямы, а пасля ападкаў утвараецца сапраўднае глінянае балота.
Першы намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Ігар Шырэй запэўніў, што, як толькі канчаткова будуць завершаны ўсе работы па пракладцы водаправодных сетак (а гэта чакаецца ў бліжэйшы час), камунгас пачне добраўпарадкаванне азначаных участкаў вясковых вуліц.



