З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – трактарыст-машыніст ЗАТ «Белпрампрыбор» Аляксандр ДУБІНА; брыгадзір  МТФ «Сваятычы» ААТ «Жарабковічы» Таццяна ПІРШТУК;
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя раёна – урач-эндакрынолаг Ляхавіцкай ЦРБ Вольга БАРТАШЭВІЧ;
за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна – загадчык Русінавіцкага сельскага Дома культуры ДУК «Ляхавіцкая цэнтралізаваная клубная сістэма» Людміла СІДОРСКАЯ.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя раёна – урач агульнай практыкі, загадчык Крывошынскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Людміла ШКРУЦЬ; фельчар выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Ляхавіцкай ЦРБ Сяргей ДАНІЛЬЧЫК;
за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм, праяўлены пры выкананні задач па ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі, – старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама маёр міліцыі Сяргей ІСАХАНАЎ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны перапрацоўчай прамысловасці – галоўны інжынер СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Сяргей СТРАМАВУС;
за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё газавай галіны горада Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна – старшы майстар участка эксплуатацыі Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння філіяла «Баранавіцкае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз» Станіслаў ШЧУКА.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – галоўны інжынер ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Ірына АНТАНОВІЧ; трактарыст-машыніст ААТ «Нача» Раман ГОЛЯ;
за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце, асабісты ўклад у развіццё галіны перапрацоўчай прамысловасці – апаратчык стэрылізацыі кансерваў кансервавага цэха ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Тамара КАСЬЯНІК;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграрнай адукацыі, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне высокакваліфікаваных кадраў для аграпрамысловага комплексу –
загадчык ветэрынарна-заатэхнічнага аддзялення адасобленага падраздзялення «Ляхавіцкі аграрны каледж» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Аксана ЛІХАЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі – машыніст экскаватара шостага разраду ўчастка «Аўтатранспарт» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Васілій РАВЯКА;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце, а таксама ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння – апрацоўшчык вырабаў з пластмас чацвёртага разраду ТАА «Трансэлектракамплект» Сяргей РУСІН.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначаны:
за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна – бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Наталля БАГДАНОВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў – камандзір аддзялення ПАВП № 11 Ляхавіцкага РАНС прапаршчык унутранай службы Васілій РАБЦЭВІЧ;
за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце – машыніст цеплавоза ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Іван ДАЛІДЗІК; апрацоўшчык вырабаў з пластмас чацвёртага разраду ТАА «Трансэлектракамплект» Мікалай РАДЗЮК.
Падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у забеспячэнні аховы грамадскага парадку, садзейнічанне органам унутраных спраў у дзейнасці па прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў на тэрыторыі
г. Ляхавічы накіравана загадчыку гаспадаркі Ляхавіцкай ЦРБ,
члену добраахвотнай дружыны Ляхавіцкай ЦРБ Алегу ВАСІЛЕВІЧУ, начальніку гаража Ляхавіцкай ЦРБ, члену  добраахвотнай дружыны Ляхавіцкай ЦРБ Вадзіму ВЯЛІЧКУ.