За шчаслівае заўтра. Жыхары Ляхавіччыны разважаюць, чаму яны пойдуць на рэферэндум

Шмат гадоў працавала ў школе настаўнікам пачатковых класаў. Вучыла рабят не толькі выразна чытаць і граматна пісаць, правільна рашаць задачы і ведаць бакі гарызонта, але і ўменню заўсёды заставацца чалавекам. Галоўнае і нязменнае –
памятаць свой род, ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваёй Бацькаўшчынай.

Вельмі спадабалася, што ў праекце Канстытуцыі нададзена вялікая ўвага захаванню гістарычнай памяці. У нашай сям’і падзеі Вялікай Айчыннай вайны – тэма хвалюючая. Ваяваў мой бацька – быў раз-ведчыкам, і яго ўзнагарода – медаль «За адвагу» – захоўваецца роднымі як самая дарагая каштоўнасць, дарагая памяць.
Моладзь павінна ведаць трагічныя старонкі гісторыі, каб не рабіць памылак у будучым.
Ці пайду я на рэферэндум 27 лютага? Канешне, і гэта не абмяркоўваецца. У маім жыцці быў не адзін рэферэндум, і кожны лічыла важнай падзеяй. З мужам і сына з дачкой выхавалі ў павазе да нацыянальных інтарэсаў і традыцый. Маем трох унучак. Шчыра жадаю, каб яны былі шчаслівыя і жылі ў мірнай краіне, каб атрымалі жаданую прафесію і ўсё ў іх складвалася, як трэба.
А гэта магчыма, калі будуць згода і стабільнасць у грамадстве.
Іду на рэферэндум, таму што лічу гэта сваім грамадзянскім абавязкам, а таксама дзеля сваёй сям’і, сваіх дзяцей і ўнукаў.
Аліна ЖДАНОВІЧ, жыхарка аграгарадка Падлессе.