І на парывы знайшлася ўправа. Выхадныя для падраздзяленняў рамонтна-эксплуатацыйнай службы Ляхавіцкага раёна электрасетак незапланавана сталі рабочымі

Зноў надвор’е выпрабоўвае нас. На гэты раз шквалістым ветрам, які нарабіў нямала шкоды на сваім шляху. Стыхія закранула і Ляхавіцкі раён.

– Для нас выпрабаванні пачаліся яшчэ раніцай 19 лютага, але пік выпаў на другую палову суботы. Так што мінулыя выхадныя для ўсіх падраздзяленняў рамонтна-эксплуатацыйнай службы раёна электрасетак незапланавана сталі рабочымі. Так, у суботу працавалі пяць брыгад агульнай колькасцю  17 чалавек, у нядзелю – шэсць
брыгад і 24 чалавекі.
Ураганныя парывы ветру сталі прычынай адключэння высакавольтных ліній электраперадачы ў дзесяці населеных пунк-тах, а таксама парушылі работу  27 трансфарматарных падстанцый. Дзякуючы зладжанай рабоце брыгад, да вечара суботы падача электраэнергіі была адноўлена. Акрамя таго, за выхадныя ў нашу дыспетчарскую службу паступіла 49 паведамленняў пра лакальныя адключэнні святла па пэўнай вуліцы або непасрэдна ў дамах. У асноўным тычыліся заяўкі сельскай мясцовасці. Да 21 гадзіны 20 лютага ўсе заяўкі выкананы. Прафесіяналізм работнікаў электрасетак, наяўнасць неабходнай колькасці тэхнікі дазваляюць нам спраўляцца з надзвы-чайнымі сітуацыямі, – расказвае начальнік раёна электрасетак Віктар Станкевіч.
Не абышла стыхія і сельгас-прадпрыемствы раёна. Як паведаміў старшы інжынер РАНС Дзмітрый Новік, у ААТ «Шлях новы», «Жарабковічы», СВК «Ляхавіцкі», КСУП «Ліпнянка» моцны вецер пашкодзіў дах на  14 сельгасаб’ектах.
Сваю шкодную справу непагадзь зрабіла і на дарогах. Два дрэвы перакрылі праезную частку на ўчастках дарог Баранавічы –
Ляхавічы і Брэст – Слуцк. Аднак, дзякуючы зладжанай і хуткай рабоце ДЭУ-24 і ДЭУ-23, аварыйныя сітуацыі на дарогах былі ліквідаваны.
Галіна КАНЬКО.