Как в Ляховичском аграрном колледже отметили Масленицу

Першы дзень Масленіцы адзначылі ў Ляхавіцкім аграрным  каледжы весела і адметна. Традыцыйна віталі студэнтаў і работнікаў скамарохі. Забава ўсіх бавіла і танцавала ў карагодзе. А потым з’ явілася зіма і пачала скардзіцца, што яе ўжо праганяюць. Гульні, карагоды навучэнцы  правялі на вышэйшым узроўні. Сустрэча пакаленняў, ветэранаў хору » Сівізна» і студэнтаў вельмі добра ўпісалася ў гэта мерапрыемства. Госці спявалі, а рабяты дружна танцавалі. А якімі смачнымі ды прыгожымі былі бліны! Дрэва з бліноў, лялькі з бліноў і іншыя блінныя прысмакі радавалі гасцей. Напрыканцы ўсё пачаставаліся кашай і гарачым чаем, сустрэлі вясну на кані, і спалілі чучала зімы. Сустрэлі вясну ў каледжы дружна і весела.

Ларыса ГЛЕБ, кіраўнік гуртка

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.