Конкурс для вялікай сям’і

Ляхавіцкі ТЦСАН запрашае шматдзетныя сем’і прыняць удзел у рэгіянальным аглядзе-конкурсе «Лепшая шматдзетная сям’я», які адбудзецца 18 сакавіка 2022 года.
Сем’ям – удзельнікам конкурсу неабходна падрыхтаваць візітную картку, прэзентацыю на выставу «Наша дружная сям’я», якая будзе адлюстроўваць асноўныя падзеі ў жыцці сям’і, гісторыі свайго роду, расказаць пра сямейныя традыцыі і звычаі, поспехі і дасягненні бацькоў і дзяцей.
А ў творчым конкурсе сем’ям трэба будзе паказаць як мага больш сваіх талентаў.
Заяўкі прымаюцца да 10 сакавіка 2022 года. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-17-93.