В СШ №1 г.Ляховичи проводили зиму и встретили весну

3 сакавіка  ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Ляхавічы” прайшло свята “Масленіца”, арганізаванае вучнямі 10 “А” класа пад кіраўніцтвам педагогаў Абражэвіч Таццяны і Глушко Марыны.

Масленіца — вясёлае, шумнае, любімае народнае свята. У масленічны тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і пудзіла Масленіцы. Школьнае свята “Масленіца” было прасякнута народным каларытам: народныя мелодыі, танцы і карагоды, гульні і забавы. Паўсюль панавала атмасфера радасці і весялосці. Кульмінацыяй мерапрыемства стала спальванне пудзіла Масленіцы, якое сімвалізуе сыход зімы і прыход першага вясновага цяпла і расцвітання прыроды. Вясёлым і задорным святам зіму праводзілі! Будзем чакаць вясну!