Віншаванні ў службовым раскладзе

Гэта была святочная паўза ў напружанай службе па ахове законнасці і парадку – 4 сакавіка ў гарадскім Доме культуры ўрачыста адзначалі Дзень беларускай міліцыі. У гэты дзень супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС прымалі шматлікія віншаванні і ўзнагароды.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

З прафесійным святам, са 105-годдзем беларускай міліцыі калег і ветэранаў віншаваў начальнік райаддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксей Трафімаў. Гаварыў пра вернасць абавязку і прысязе, гатоўнасці людзей у форме прыйсці на дапамогу чалавеку, які апынуўся ў бядзе. У радах ляхавіцкай міліцыі нясуць службу тыя, на каго можна раўняцца і кім можна ганарыцца, адзначыў начальнік РАУС і ўручыў прафесіяналам сваёй справы ўзнагароды рознай вартасці.
Падзякай міністра ўнутраных спраў адзначана Жанна Калюта за выхаванне дачкі – старшага лейтэнанта міліцыі Таццяны Шкода –
сапраўднага грамадзяніна, патрыёта і абаронцы Айчыны.
Па выніках 2021 года Таццяна Шкода стала лепшым супрацоўнікам крымінальна-выканаўчай інспекцыі Брэстчыны.
Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку капітан міліцыі Яўгеній Котаў.
Словы падзякі за высокі ўзровень правапарадку і бездакорнае выкананне службовых абавязкаў выказаў асабоваму складу райаддзела старшыня райвыканкама Мікалай Мароз, пажадаў здароўя, шчасця і поспехаў, а таксама ўручыў шэрагу супрацоўнікаў заслужаныя адзнакі – Граматы і Падзячныя пісьмы райвыканкама.
Ляхавіцкі РАУС – згуртаваны, працаздольны калектыў, які стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы і грамадства, – такую ацэнку дзейнасці мясцовай міліцыі даў старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч. Лепшых з лепшых выклікалі на сцэну для ўшанавання.
Тыя, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку, заўсёды на сувязі з калегамі. Адна з трывалых міліцэйскіх традыцый – павага і пашана працоўных заслуг. Пад гучныя апладысменты Граматы аддзела ўнутраных спраў уручаны падпалкоўніку міліцыі ў запасе Генадзію Чарняку і маёру міліцыі ў запасе Вячаславу Новіку – за шмат-
гадовую добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі са 105-годдзем утварэння беларускай міліцыі.
Людзі ў пагонах – гэта і супрацоўнікі пракуратуры, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Следчага камітэта, РАНС. Ад іх цеснага ўзаемадзеяння залежыць агульны вынік у забеспячэнні бяспекі і парадку. Кіраўнікі мясцовых падраздзяленняў уручылі міліцыянерам узнагароды абласных камітэтаў і ўпраўленняў. Сярод іх Падзя-
кай начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС адзначаны начальнік РАУС падпалкоўнік Аляксей Трафімаў, Граматай ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці – намеснік начальніка РАУС падпалкоўнік Мікалай Смаршчок.
Cвяточную атмасферу ўрачыстай падзеі цудоўна дапаўнялі творчыя нумары калектываў і салістаў мастацкай самадзейнасці раёна,
канцэртнай групы Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча. Сярод музычных віншаванняў прыгожым момантам было выступленне Ксюшы Чаранкевіч з песняй «Міліцэйская». Так адметна дзяўчынка павіншавала тату Андрэя, які больш за 15 гадоў служыць у праваахоўных органах. Дзень беларускай міліцыі – свята і сямейнае.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі са 105-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі ўзнагароджана галоўны бухгалтар аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама Элеанора ДЗЯМЧУК.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм, праяўленыя пры выкананні задач па ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі, і ў сувязі са 105-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі адзначаны ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС маёр міліцыі Міхаіл СЦЕПАНЬКОЎ, старшы інспектар-дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама маёр міліцыі Анатолій ЧЫКУН.