Мілым дамам. Напярэдадні Дня жанчын у Ляхавічах ушаноўвалі прадстаўніц прыгожай паловы

Сонечна-вясновае, пяшчотна-ветлівае, усмешліва-пазітыўнае – такое яно – свята Дзень жанчын. Усе самыя прыгожыя кветкі, шчырыя і добрыя словы, шыкоўныя падарункі, мноства чароўных кампліментаў адрасуюцца мілым і прывабным, жыццярадасным і задумлівым, вясёлым і сур’ёзным, амбіцыйным і летуценным – прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Напрыканцы мінулага і напачатку гэтага тыдня ў цэнтры ўвагі былі і жыхаркі Ляхавіцкага раёна. Гэта іх віншавалі ў працоўных калектывах, дзіцячых садках, школах, каледжы, у сем’ях – дарылі кветкі, падарункі, паштоўкі, пісалі эсэмэскі і дасылалі шчырыя словы ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.
Не засталася ўбаку і раёнка. На старонках «ЛВ» было шмат публікацый пра жанчын і віншаванняў для жанчын.
4 сакавіка ў гарадскім Доме культуры было надзвычай узнёсла і ўзрушана. Напярэдадні Дня жанчын віталі, ушаноўвалі, віншавалі зямлячак. Гэта ім прысвячалася выстава работ мастакоў, для іх праводзіўся майстар-клас прафесіянальным цырульнікам, іх вучылі ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі. А яшчэ ім прызнаваліся ў захапленні і любві.
Шмат шчырых слоў у адрас жанчын-працаўніц, жанчын-маці, маладых зямлячак і прадстаўніц прыгожай паловы шаноўнага ўзросту сказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.
А вось музычна-танцавальную паштоўку чакаюць з асаблівым інтарэсам, бо ведаюць: яна ў выкананні самадзейных артыстаў і калектываў Ляхавіччыны заўжды шыкоўная і ўнікальная. І сёлетняя праграма выключэннем не стала, стараліся і дзеці, і дарослыя. Песні ліліся нібы ручай, танцавальныя нумары нікога не пакінулі абыя-
кавымі. Ва ўнісон з пяшчотнай музыкай гучалі віншаванні і пажаданні шчасця, здароўя, натхнення, дабрабыту і міру.

Напярэдадні Дня жанчын у Брэсце ўшаноўвалі лепшых працаўніц аграрнай галіны вобласці. Сярод запрошаных – і нашы зямлячкі: загадчык МТФ «Цэнтр» ААТ «Нача» Людміла Чарапавіцкая, галоўны бухгалтар СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Марына Юрлевіч, аператар машыннага даення СВК «Ляхавіцкі» Марыя Жалнярэвіч.