Спасатели в Ляховичском районе тушили пожар в хозяйственном строении

11 сакавіка ў  15.30  у РАНС паступіла паведамленне, што ў вёсцы Гайнінец гарыць гаспадарчая пабудова

Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, пабудова была ахоплена агнём, існавала пагроза суседнім збудаванням. 

Пажар знішчыў дах, пашкоджаны сцены і маёмасць гаспадарчай пабудовы.

У гэты ж дзень супрацоўнікі РАНС тройчы выязджалі ў населеныя пункты раёна на  ўзгаранне сухой расліннасці. З 2 сакавіка такіх выездаў было 11.

З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 10 пажараў, у агні два чалавекі загінулі.

Па інфармацыі РАНС.