Узнагародамі адзначаны жыхары Ляхавіччыны

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за ўклад у развіццё сістэмы мясцовага самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, эфектыўную работу ў органах дзяржаўнай улады і ў сувязі з 55-гадовым юбілеем узнагароджаны старшыня Ганчароўскага сельскага Савета дэпутатаў Уладзімір ПЛЕСКАЦЭВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё прадпрыемства, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – бухгалтар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Наталля ТАТАРЫНОВІЧ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным  святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – адзначаны:
начальнік планава-эканамічнага аддзела КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Алена КСЁНЖЫК;
старшы майстар участка «Жылфонд» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Дзяніс ЛЕСНІК;
электрагазазваршчык участка «АТС»  КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Сяргей  КУЮМЖЫ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё прадпрыемства, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоў-
вання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – адзначаны:
майстар участка аварыйна-тэхнічнай  службы КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Юрый ЖЫЖА;
майстар участка рэалізацыі цвёрдых відаў паліва КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Эдуард КАЛАСОЎСКІ.
Падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за плённую працу, высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна аб’яўлена:
намесніку дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце адасобленага падраздзялення «Ляхавіцкі аграрны каледж» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Наталлі КІРМЕЛЬ;
загадчыцы Падлескага сельскага Дома культуры ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Ірыне КЯРКО;
загадчыцы Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Наталлі ПРАЖОГА;
повару Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу «Дзіцячы сад –  сярэдняя школа» Тамары ВЯРБІЛА;
вартаўніку дзяржаўнай выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі «Аздараўленчы лагер «Чайка» Ляхавіцкага раёна» Людміле ЛЕШЫК;
дырэктару Конькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу «Дзіцячы сад – сярэдняя школа» Аляксандру НОВІКАВУ.
Падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў за плённую працу, высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна аб’яўлена:
кіраўніку справамі Ганчароўскага сельвыканкама Надзеі ВАСІЛЕЎСКАЙ;
кіраўніку справамі Конькаўскага сельвыканкама Алене ІВАНОЎСКАЙ;
кіраўніку справамі Крывошынскага сельвыканкама Галіне САЛОДКАЙ;
кіраўніку справамі Начаўскага сельвыканкама Ірыне ВАЙЦЕШЫК;
кіраўніку справамі Навасёлкаўскага сельвыканкама Таццяне КАНЕЦПОЛЬСКАЙ;
кіраўніку справамі Альхоўскага сельвыканкама Ларысе КАКУЦІЧ;
кіраўніку справамі Востраўскага сельвыканкама Наталлі ЖАНКЕВІЧ.