142 – адзіны даведачна-інфармацыйны нумар

У службе «Адно акно» Ляхавіцкага райвыканкама арганізавана кансультатыўная дапамога па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па адзіным рэспубліканскім даведачна-інфармацыйным тэлефонным нумары 142. Па гэтым нумары можна даведацца:

  • пра найменне адміністрацыйных працэдур;
  • пра пералікі дакументаў і (або) даведкі, прадастаўляемыя для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • пра тэрміны ажыццяўлення адміністрацыйных
    працэдур;
  • пра тэрміны дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • пра памеры платы за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур;
  • пра час прыёму, месцазнаходжанне, нумары службовага тэлефона, прозвішча, імя, імя па бацьку, пасаду работніка, які вядзе прыём грамадзян па пытанні ажыццяўлення пэўнай адміністрацыйнай працэдуры;
  • пра правы і абавязкі грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • пра парадак і тэрміны абскарджання прынятых адміністрайцыйных рашэнняў.
    Даведачная інфармацыя па тэлефоне 142 прадас-таўляецца бясплатна са стацыянарнага тэлефона (званок з сотавага тэлефона life:), А1, МТС – па тарыфах аператараў сувязі.