Пажарная фігура. Трэцякласніца СШ №1 г. Ляхавічы стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу

13 красавіка ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў XXIV рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачамі дзяцей».

Каб трапіць у фінал, рабятам неабходна было стаць лепшымі на раённым і абласным этапах. Сярод тых, хто прайшоў гэты шлях, і ляхавічанка Дар’я Нікуліна. У выніку на рэспубліканскім узроўні Даша стала лаўрэатам у намінацыі «скульптура малых формаў» і была ўдастоена заахвочвальнага прыза.
Паспрабаваць свае сілы ў конкурсе трэцякласніцы СШ № 1 прапанавала класны кіраўнік, а ўвасобіла ідэю ў жыццё яна разам з бацькам. Скульптуру прысвяцілі выратавальнікам, якія заўсёды прыходзяць на дапамогу ў надзвычайных сітуацыях.
Дзмітрый БЕРТАШ,
намеснік начальніка РАНС