Ляхавіцкія гімназісты на абласным злёце

3 25 па 27 мая ў Іванаўскім раёне прайшоў XV абласны злёт-конкурс навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па факультатыўным курсе «Бяспека жыццядзейнасці» і XX абласны злёт Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі юных выратавальнікаў-пажарных. Ляхавіцкі раён прадстаўляла каманда 10-класнікаў гімназістаў. На працягу трох дзён нашы юныя выратавальнікі-пажарныя жылі пад адкрытым небам у палатачным гарадку і спаборнічалі ў разнастайных конкурсах: устанаўлівалі палаткі, праходзілі турыстычную паласу, вызначаліся ў баявым разгортванні і пераадольвалі водную перашкоду, аказвалі першую дапамогу і дэманстравалі веды ў “хіце бяспекі”.
На ўсіх этапах выпрабаванняў гімназісты праявілі сябе спрытнымі, лоўкімі і эрудыраванымі. Па выніках усіх заданняў яны ўзнагароджаны граматай у намінацыі «самая знаходлівая каманда». Дзмітрый БЕРТАШ, намеснік начальніка РАНС.