Спажывецкі рынак. Ёсць пытанні… У ходзе наведвання аднаго з гандлёвых аб’ектаў Ляхавіцкага раёна ўстаноўлены факты невыканання ўмоў захоўвання замарожанай мясной прадукцыі

Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці на пастаяннай аснове ажыццяўляе маніторынг за сітуацыяй на спажывецкім рынку Брэсцкай вобласці, якая, нягледзячы на ўмовы гаспадарання, што змяніліся, застаецца стабільнай.

У апошні час на рынку харчовых і нехарчовых тавараў адзначаецца зніжэнне ажыятажнага попыту насельніцтва на бакалейную групу тавараў пры адначасовым пашырэнні яе асартыменту. Скаргаў насельніцтва па пытаннях дэфіцыту або скарачэння асартыменту рэалізуемых тавараў няма.
Разам з тым па-ранейшаму застаюцца пытанні, што датычаць якасці гандлёвага абслугоўвання і выканання нормаў дзеючага заканадаўства.
Так, у ходзе наведвання аднаго з гандлёвых аб’ектаў Ляхавіцкага раёна ўстаноўлены факты невыканання ўмоў захоўвання замарожанай мясной прадукцыі (фарш, набор для булёну, каўбаскі), калі тэмпература яе захоўвання складала ўсяго плюс 2–6 градусаў замест патрэбных ад мінус 18 да мінус 12 градусаў.
Да продажу дапушчана больш за 20 кілаграмаў харчовай прадукцыі з сышоўшымі тэрмінамі прыгоднасці (мясныя вырабы з ялавічыны і курыцы), на частку кулінарнай прадукцыі (каўбаса крывяная, салтысон, рулет курыны) адсутнічалі дакументы, якія забяспечваюць прасочваемасць і пацвярджаюць яе якасць і бяспеку, а рэалізуемая капуста квашаная зусім не прайшла ўстаноўленыя працэдуры пацвярджэння бяспекі.

Улічваючы, што рэалізацыя такой прадукцыі магла нанесці шкоду здароўю спажыўцоў, дзейнасць аб’екта была прыпынена. Праведзеная работа над памылкамі дазволіла праз тыдзень зноў адчыніць дзверы для наведвальнікаў і радаваць іх шырокім асартыментам якаснай і бяспечнай прадукцыі.
Наведаныя спецыялістамі Камітэта гандлёвыя аб’екты Бярозаўскага раёна не далёка пайшлі ад сваіх калег. У даным выпадку да закрыцця гандлёвых аб’ектаў справа не дайшла, але спіс парушэнняў таксама атрымаўся ўнушальным.
Невыкананне ўмоў захоўвання агародніннай прадукцыі, рэалізацыя прадукцыі з сышоўшымі тэрмінамі прыгоднасці, прычым у асобных выпадках размова ішла пра самыя хадавыя тавары (кефір, хлеб), адсутнасць маркіроўкі на таварах, калі невядома, хто і калі вырабіў указаны тавар, яго склад, тэрміны прыгоднасці, незахаванне асартыментнага пераліку, калі ў продажы адсутнічала бульба, завышэнне цэн на сацыяльна значныя тавары (парашкі, зубная паста, мыла і іншае).
Па выніках праведзеных Камітэтам кантрольных мерапрыемстваў дапушчаныя парушэнні ўхілены, адказныя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

КДК Брэсцкай вобласці.

Фота https://pixabay.com