Калі працуюць школьнікі. Прафсаюзны прыём вяла прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый

Кожны апошні чацвер месяца юрысты Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праводзяць кансультацыі ў працоўных калектывах. Прыёмы праходзяць не толькі ў раённых аб’яднаннях прафсаюзаў, але і ў арганізацыях і на прадпрыемствах.
26 мая прафсаюзны прыём у ДРБУ-200 вяла прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Кацярына Шастак. Яна расказала пра новаўвядзенні ў працоўным заканадаўстве, а таксама адказала на пытанні работнікаў, што датычылі ўмоў атрымання кампенсацыі за нявыкарыстаную частку працоўнага водпуску, парадку прыёму на работу 16-гадовых школьнікаў падчас летніх канікулаў. Што датычыць працаўладкавання непаўналетніх, то прававы інспектар растлумачыла, што 14–16-гадовыя рабяты могуць быць прыняты на рабочае месца па дагаворы. 14-гадовыя працуюць з дазволу аднаго з бацькоў да абеда (чатыры гадзіны), працягласць працоўнага дня 16-гадовых хлопчыкаў і дзяўчынак складае шэсць гадзін.
Тамара ПРАКАП’ЮК, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.