DADOMU.BY ­– адрас надзеі

У нашым раёне 119 хлопчыкаў і дзяўчынак знайшлі клопат, цяпло, увагу і любоў у 3-х дамах сямейнага тыпу, 44-х прыёмных і 38-мі апякунскіх сем’ях. На пачатку новага навучальнага года спецыялісты раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, органа апекі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама арганізавалі і правялі сустрэчу з прыёмнымі бацькамі, бацькамі-выхавальнікамі і выхаванцамі з замяшчальных сем’яў.
Педагогі, юрысты, бацькі, выхавальнікі абмяркоўвалі, як дапамагчы рабятам, хто па волі лёсу трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю і застаўся без клопату і ўвагі родных, знайсці новую сям’ю, а разам з ёю і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Канкрэтную кансультацыю атрымала кожная сям’я. На сустрэчы быў прэзентаваны нядаўна створаны партал DADOMU.BY, які дае магчымасць размяшчаць на сваіх старонках звесткі пра дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.
Падчас акцыі “Падары дзіцяці сям’ю” майстры мясцовай фотастудыі ”fujifilm” фатаграфавалі рабят – фотаздымкі таксама будуць змешчаны на партале DADOMU.BY . Гэта яшчэ адна магчымасць знайсці для хлопчыкаў і дзяўчынак новую сям’ю. “Ведь так не бывает на свете, чтоб были потеряны дети”…
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *