Падатковае свята. Штогод у другую нядзелю ліпеня работнікі падатковых органаў Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята.

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў –
калектыў і ветэранаў упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Ляхавіцкім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкім раёне.

Штогод у другую нядзелю ліпеня работнікі падатковых органаў Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята.

Галоўная задача службы – выкананне даходнай часткі бюджэту – тое, ад чаго залежыць магчымасць паўнацэнна выконваць дзяржаўныя праграмы ў сферах адукацыі, аховы здароўя, культуры, забяспечваць абараназдольнасць нашай краіны і сацыяльную абарону насельніцтва.
Для найбольш спрыяльных умоў для развіцця бізнесу і паляпшэння якасці абслугоўвання падатка-
плацельшчыкаў створаны шэраг электронных сэрвісаў для ўзаемадзеяння з падатковымі органамі. Дзякуючы ім
падаткаплацельшчыкі маюць магчымасць падаваць
падатковыя дэкларацыі і справаздачнасць у электронным выглядзе, заявы на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, атрымліваць неабходныя звесткі для зверкі разлікаў з бюджэтам і іншую інфармацыю з падатковых органаў, а таксама даведвацца пра змяненні заканадаўства. Адзін з самых распаўсюджаных сэрвісаў – асабісты кабінет плацельшчыка, які знаходзіцца на партале Міністэрства па падатках і зборах. На 1 ліпеня электроннае
ўзаемадзеянне з упраўленнем ажыццяўляюць 498 суб’ектаў
гаспадарання (73 працэнты ад агульнай колькасці, якія
стаяць на ўліку), магчымасць доступу да асабістага кабінета плацельшчыка маюць 2305 фізічных асоб.
Валянціна ВАРАНЧАК, намеснік начальніка ІМПЗ
па Баранавіцкім раёне, начальнік упраўлення
па рабоце з плацельшчыкамі па Ляхавіцкім раёне.