Што здарылася ў Падлессі 17 ліпеня ноччу?

17 ліпеня ў 0.45 на нумар 112 у РАНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме ў аграгарадку Падлессе.
Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, у драўляным доме было задымлена. Але прафесіянальная дапамога агняборцаў не спатрэбілася – суседзі разам з гаспадарамі ліквідавалі пажар. Пацярпелых няма.
Пажар, прычына якога ўстанаўліваецца, пашкодзіў міжпакаёвыя драўляныя дзверы і частку дывана.
Каб папярэдзіць вогненную сітуацыю, варта кіравацца правіламі пажарнай бяспекі. А таксама ўстанавіць у доме пажарны апавяшчальнік, правяраць стан электраправодкі, не курыць у ложку і г. д.

Юлія ЛЕШЫК, спецыяліст РАНС.