Выязная сесія турыстычнага характару. Выхадны дзень члены Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў і актывісты БРСМ вырашылі правесці ў культурных каардынатах

Выхадны дзень члены Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў і актывісты БРСМ вырашылі правесці ў культурных каардынатах. Турыстычнай кропкай на маршруце ляхавіцкай моладзі аказаўся Косаўскі замак. Палац Пуслоўскіх яркая і адметная жамчужынка Брэстчыны і не толькі. Адноўлены Палац збірае мноства самых яскравых і захопленых водгукаў.
Такая паездка дазволіла яшчэ больш пазнаёміцца і ў ходзе паездкі абмеркаваць надзённае. Галоўнае, што ініцыятыва была падтрымана, а значыць, і іншыя справы пойдуць добра.
Важна, што ў маладых парламентарыяў ёсць падтрымка
вопытных калег. Дзякуючы намаганням і падтрымцы дэпутатаў райсавета і прафсаюзаў, маладыя ляхавічане пазнаюць
Беларусь. Далей прыступяць да больш сур’ёзных спраў.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.