Стандарты мінімальныя, выкананне – абавязковае. Што паказала пракурорская праверка

Праверка выканання мінімальных сацыяльных стандартаў – адзін з напрамкаў работы пракуратуры. Такія мерапрыемствы праводзяцца на рэгулярнай аснове. Па-ранейшаму ў Ляхавіцкім раёне маюць месца прыклады невыканання сацыяльных стандартаў. Так, не адпавядаюць стандартам норма забяспечанасці ўчастковымі ўрачамі-тэрапеўтамі; удзельная вага вуліц з удасканаленым пакрыццём, мінімальная забяспечанасць насельніцтва гандлёвымі плошчамі і месцамі ў аб’ектах грамадскага харчавання.

Пачнём з дарог. Удзельная вага вуліц з удасканаленым пакрыццём па сацыяльных стандартах павінна складаць 60 працэнтаў ад агульнай колькасці. Па выніках 2022 года паказчык склаў 56 працэнтаў. Аналіз стану дарожнай сеткі раёна паказаў неадзінкавыя парушэнні патрабаванняў тэхнічнай дакументацыі адносна якасці асфальтавага пакрыцця, што, у тым ліку, адмоўна ўплывае на бяспеку ўдзельнікаў дарожнага руху. Падчас абследавання 21 лютага 2024 года ўстаноўлена, што пакрыццё дарогі на вуліцы 60 гадоў Савецкай Улады ў аграгарадку Нача мае значныя пашкоджанні і істотную ямачнасць. Аналагічныя парушэнні зарэгістраваны і на вуліцы Маладзёжнай у Свяціцы, у нездавальняючым стане і дарогі ад Перахрэсця да Начы, ад Ліпска да Залужжа, ад Рагачоў да Тухавічаў. Па такога кшталту парушэннях Ляхавіцкім РАУС было ўнесена прадпісанне на выпраўленне сітуацыі. Аднак начальнік ДРБУ-200 (указаныя дарогі знаходзяцца на балансе гэтай арганізацыі) прадпісанне праігнараваў, за што быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Зафіксаваны і парушэнні пры арганізацыі транспартнага абслугоўвання насельніцтва. У Свяціцы, Тухавічах, Ліпску, Траццякоўцах на аўтобусных прыпынках адсутнічаюць павільёны, дзе можна схавацца ад дажджу ці ветру. Тычыцца гэта і прыпынку «Лясная» ў райцэнтры. Таксама пры абследаванні прыпыначных пунктаў у сельскай мясцовасці ўстаноўлены факты адсутнасці лавак, кантэйнераў для смецця, інфармацыі аб назве прыпынкаў, раскладу руху грамадскага аўтатранспарту.
Неналежная якасць вады для патрэб насельніцтва – яшчэ адзін від парушэнняў, выяўленых падчас праверак. У мінулым годзе Баранавіцкім ЦГіЭ даследавана 64 пробы вады, узятыя перад яе паступ-леннем у размеркавальную сетку водаправода ў населеных пунктах Ляхавіцкага раёна. Як аказалася, 34 пробы не адпавядалі гігіенічнаму нарматыву па ўтрыманні жалеза. Са 154 проб вады, узятых з размеркавальных сетак ужо непасрэдна ў спажыўцоў,
55 не адпавядалі санітарным нормам, з якіх у 51 перавышана ўтрыманне жалеза. Таксама пра неналежную якасць вады сведчаць пісьмовыя скаргі жыхароў раёна.
Выяўлены недахопы ў інфармаванні грамадзян аб сацыяльных стандартах. Напрыклад, пуставалі тэматычныя стэнды «Інфармацыя аб дзяржаўных сацыяльных стандартах» у будынках Жарабковіцкага і Альхоўскага сельвыканкамаў. Пры вывучэн-ні пашпарта Жарабковіцкага сельсавета аб укараненні сіс-тэмы сацыяльных стандартаў устаноўлена, што ў ім змешчаны звесткі аб невыкананні стандарта па сэрвісе «Мабільны паштальён». Пры гэтым, па інфар-
мацыі Баранавіцкага РВПС, арганізаваны стапрацэнтны ахоп сельскага насельніцтва атрыманнем гэтага віду паслуг.
Відавочныя недапрацоўкі і ў плане забяспечанасці насель-ніцтва месцамі ў аб’ектах грамадскага харчавання: пры норме 22 месцы на адну тысячу насельніцтва ў наяўнасці –
19,16 месца. Маюцца недахопы па якасці абслугоўвання вясковага насельніцтва ў гандлёвых аб’ектах райпо. Падчас праверак устаноўлена, што службовыя асобы і работнікі райпо груба і сістэматычна парушаюць патрабаванні санітарных нормаў і правілаў у рознічным гандлі. Што і пацвердзіла кожная з 39 праве-дзеных праверак. Па іх выніках кіраўніцтву райпо неабходна ва ўказаныя тэрміны выправіць парушэнні і прымаць меры па іх недапушчэнні. За парушэнне працоўнай дысцыпліны, патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў на аб’ектах гандлю да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты як прадаўцы магазінаў, так і іншыя работнікі райпо. Умовай, якая пасадзейнічала парушэнням, з’яўляецца адсутнасць належнага кантролю з боку кіраўніцтва Ляхавіцкага райпо за дзейнасцю сваіх падначаленых.
Умовы рэалізацыі прадук-цыі, нездавальняючы стан памяшканняў, гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання, рэалізацыя тавараў без адпаведных дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукцыі, парушэнне тэмпературных рэжымаў, рэаліза-цыя прадуктаў з сышоўшым тэрмінам прыгоднасці – асноўныя выяўленыя падчас маніторынгу парушэнні. Напрыклад, на момант праверкі ў магазіне «Родны кут» у аграгарадку Конькі рэалізоўвалася больш за дзясятак найменняў тавараў з сышоўшым тэрмінам прыгоднасці. Аналагічныя парушэнні зафіксаваны ў краме «Родны кут» у аграгарадку Малое Гарадзішча. Яшчэ адзін від парушэнняў, уласцівых магазінам райпо, –
няправільнае таварнае суседства.
Устаноўлена нямала пару-шэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі (адсутнасць ці недастатковая колькасць вогнетушыцеляў, эксплуатацыя няспраўных цеплагенерыруючых апаратаў, катлоў, іншых ацяпляльных прыбораў, неадпаведнасць патрабаванням планаў эвакуацыі людзей у выпадку ўзнікнення НС і іншыя), што ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі можа нанесці шкоду жыццю і здароўю пакупнікоў і прадаўцоў, а таксама маёмасці райпо.
На апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама было разгледжана прадстаўленне пракуратуры аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб дзяржаўных мінімальных стандартах, прычынах і ўмовах, якія садзейнічаюць такім парушэнням.
Пракуратура прапануе разглядзець на адным з сёлетніх пасяджэнняў райвыканкама пытанне аб стане работы па забеспячэнні фукцыянавання сістэмы дзяржаўных мінімальных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна.

Ігар ПАЛЫКА,
пракурор
Ляхавіцкага раёна.