Кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна і дэлегаты УНС сустрэліся з выпускнікамі школ

Сёлета 133 выпускнікі школ Ляхавіцкага раёна зробяць першы ўпэўнены крок у дарослае жыццё. Многія стануць студэнтамі і навучэнацамі ўстаноў адукацыі краіны, разляцяцца па розных гарадах, каб навучыцца і атрымаць прафесію.

Але гэта ў недалёкай перспектыве. А сёння выпускнікі сустрэліся з кіраўніцтвам раёна, дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу, кіраўнікамі розных арганізацый, структур і службаў. Акцэнт на тых, хто адвучыўся і вярнуўся на малую радзіму, для каго Ляхавіччына стала кропкай кар’ернага росту.

Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары «Ляхавіцкага весніка».