У бліжэйшы час новая штучная няроўнасць на Юбілейнай у Ляхавічах стане больш плаўнай

На мінулым тыдні на вуліцы Юбілейнай уладкавалі “ляжачага паліцэйскага”. На гарачую лінію “ЛВ” не аднойчы звярталіся з патаннямі наконт яго высокага ўладкавання.

– Гэты ўчастак дарогі даволі небяспечны. Таму было прынята рашэнне ўладкаваць тут штучную няроўнасць. Адпаведнае прадпісанне АДАІ выдала Ляхавіцкаму камунгасу, на чыім балансе знаходзяцца гарадскія вуліцы, – гаворыць начальнік АДАІ РАУС Яўгеній Вайшэвіч.

Аднак, пасля ўтаноўкі пачаліся праблемы ў вадзіцеляў, якія скардзяцца на высокі штучны “трамплін”, маўляў, кожная паездка можа стаць “траўматычнай” для аўтатранспарту.

Яўгеній Вайшэвіч паведаміў, што даны ўчастак супрацоўнікамі АДАІ праінспектаваны, камунгасу выдадзена прадпісанне выправіць сітуацыю.

 Дырэктар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Андрэй Чайкоўскі адзначыў, што праблема будзе вырашана, і ў бліжэйшы час штучная няроўнасць стане больш плаўнай.