Рэкорды ставіць рапс. Валавы збор рапсу ў Ляхавіцкім раёне сёлета – РЭКОРДНЫ!
100 працэнтаў засеяных плошчаў ужо ўбрана, а значыць, час падвесці вынікі. Тым больш, калі яны такія – шыкоўныя.
Сёлета ў раёне сабрана 13262 тоны азімага рапсу (прычым больш за 9000 тон ураджаю – на рахунку сельгасарганізацый, астатняе – за фермерскімі гаспадаркамі). Зайздросная лічба і па ўраджайнасці – з кожнага гектара атрымалася сабраць каля 33,7 цэнтнера рапсу.

Цікавыя лічбы ста-тыстыкі. Па даных райсельгасхарчу, за 20 гадоў такі ўраджай фіксуецца ўпершыню. Напрыклад, у мінулым годзе валавы збор быў значна больш сціплым – крыху за 8000 тон пры ўраджайнасці 20,3 цэнтнера з гектара. У 2020 годзе агульны вынік наблізіўся да 9500 тон.
Бясспрэчна, 2022-і стаў рапсавым рэкардсменам. Першы намеснік стар-шыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій Пыжык вынікамі задаволены і такую рэзультатыўнасць тлумачыць лагічнымі сельскагаспадарчымі працэсамі.
Напрыклад, важны момант – правесці сяўбу ў належны тэрмін. Летась усё, як гаворыцца, было своечасова: з 12 па 31 жніўня
культура заняла свае пасяўныя плошчы. І цяпер гарачая жніўная пара дапаўняецца рапсавай сяўбой. Напрыклад, у «Жарабковічах» і «Шляху
новым» азімы рапс сеяць пачалі ўжо. Плануецца, што да пачатку восені сяўба азімага рапсу будзе завершана. Між іншым, як адзначылі ў райсельгасхарчы, калі сяўба право-дзіцца не ў належны тэрмін
(для рапсу – пазней 31 жніўня), тады ў розных няштатных сітуацыях выпадак не будзе лічыцца страхавым.
Па-другое, спрацавала добрая мінералізацыя фосфарнымі ўдабрэннямі. Такая тэхналогія павышэння ўраджайнасці працягнецца і сёлета ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях.
Самая высокая ўраджай-насць рапсу на ляхавіцкіх палетках сёлета зафіксавана ў «Жарабковічах» – на сваіх 900 гектарах яны сабралі 3831 тону. Адпаведна і рэкордная ўраджайнасць – 42,6 цэнтнера з гектара.
Запатрабаваная і рэнтабельная культура – рапс – перапрацоўваецца і ў маштабах Ляхавіцкага раёна. Завод па вытвор-часці рапсавага алею
ААТ «Жарабковічы» ўлас-най сыравінай забяспечаны на год.
Маргарыта
КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.

