З узнагародай! Адзначаны лепшыя

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення і ў сувязі з 75-гадовым юбілеем узнагароджаны пенсіянер Іван ДУБІНА.
За шматгадовую добрасумленную працу ў будаўнічай галіне і ў сувязі з прафесійным святам – Днём будаўніка – намеснік начальніка УБП «Перасоўная механізаваная калона № 13» ААТ «Пінсксаўгасбуд» Андрэй АСМАЛОЎСКІ адзначаны Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта; вадзіцель УБП «ПМК-13» ААТ «Пінсксаўгасбуд» Міхаіл МАСЕЛЬ – Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў.