За дэпутацкім сталом – моладзь. У Ляхавічах абралі 27 членаў Маладзёжнага савета пры райсавеце дэпутатаў чацвёртага склікання

Моладзь – гэта не толькі пра будучыню, гэта пра сёння, пра час, калі
ад яе патрабуецца максімальная аддача і актыўнасць. Яе смелыя ідэі, свежы погляд на паўсядзённыя рэчы, гатоўнасць узяць на сябе адказнасць становяцца рухавікамі, у тым ліку, і ў развіцці рэгіёна. Менавіта пра гэтыя акалічнасці ішла размова падчас першай сесіі Маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў чацвёртага склікання. Абноўлены склад – 27 маладых людзей, якія прадстаўляюць розныя арганізацыі і прадпрыемствы Ляхавіччыны. Самым масавым папаўненнем адзначыўся адукацыйны блок – 8 членаў з ліку педагогаў.

Сярод галоўных пытанняў сесіі – пасада старшыні маладзёжнай структуры. Кіраваць маладзёжнай энергіяй даверылі Анастасіі Сталярчук. У працоўным жыцці яна – інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. Намеснікам старшыні Маладзёжнага савета выбрана Вольга Дуброўская (прадстаўнік
камунгаса).

– Сёння для нас важна бачыць вашу актыўнасць, ініцыятыву. Першая сесія задае тон далейшай працы, таму арыентую вас на цеснае супрацоўніцтва з дэпутацкім корпусам – гэта велізарны вопыт працы з насельніцтвам, удзел у прамых лініях і прыёмах грамадзян, выязных пасяджэннях. Прапануйце вашыя ідэі наконт сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, чакаем прапаноў па маладзёжнай палітыцы. Ваша актыўнасць дапаможа рэалізаваць сябе, а нам заўважыць будучыя кіраўніцкія кадры для нашых структур, прадпрыемстваў і арганізацый. Важна, што ўсе нашы маладзёжныя лідары замацаваны за дэпутатамі райсавета. Гэта дазваляе выбудаваць сістэмную сувязь паміж моладдзю і органамі мясцо-
вага самакіравання. Маладыя людзі змогуць убачыць
дэпутацкую дзейнасць знутры. Гэта дазволіць маладым парламентарыям непасрэдна ўключыцца ў вырашэнне пытанняў, якія хвалююць жыхароў раёна, а, магчыма, рабяты
змогуць прапанаваць свой варыянт рашэння. У той жа час нашы народныя абраннікі павінны прыслухоўвацца да сваіх малодшых калег, гэта зваротная сувязь ад моладзі, што вельмі каштоўна, – адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвы-
канкама Вольга Бурак спынілася на тым, што перад новым скліканнем стаіць нямала задач. І наколькі чаканні стануць апраўданымі, залежыць ад членаў савета – ад іх нераўнадушша, ініцыятывы, гатоўнасці адказваць за свае словы справамі.
Першае пасяджэнне вызначыла шмат арганізацыйных пытанняў, далей час для канкрэтных спраў. Тым больш мы бачым вынік і рэзультатыўнасць работы мінулых скліканняў.
Члены Маладзёжнага савета ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям на плошчы Перамогі. Тым самым аддалі даніну павагі подзвігу тых, хто абараняў родную зямлю ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.