Не лішні для Падлесся водаправод. Калі завяршацца раскопкі, якія пачаліся ў верасні на вуліцах аграгарадка Падлессе

Раскопкі, якія пачаліся ў верасні на вуліцах аграгарадка Падлессе,
хоць і прыносяць пэўныя нязручнасці, але ўсё ж з’яўляюцца пачаткам новага, значнага для тутэйшых жыхароў аб’екта.

– На працягу многіх гадоў у гэтым населеным пункце не выконваўся сацыяльны стандарт «доля насельніцтва, якое мае доступ да цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння ў аграгарадках». Згодна з сацыяльным стандартам 85 працэнтаў аграгараджан павінны быць забяспечаны цэнтралізаваным водазабеспячэннем. У Падлессі гэты паказчык складаў 69 працэнтаў. Сітуацыю неабходна было выпраўляць. Яшчэ ў 2015 годзе была распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва сеткі водаправода ў аграгарадку Падлессе. Аднак па прычыне недастатковага фінансавання аб’ект не пабудаваны. І вось сёлета сітуацыя пачала выпраўляцца. З абласнога бюджэту выдаткавана 200 тысяч рублёў на ўзвядзенне цэнтральнага водаправода працягласцю 2,1 кіламетра.

Актуалізавана раней вырабленая праектна-каштарысная дакумен-
тацыя. Будаўніцтва, якое камунгас вядзе ўласнымі сіламі,
пачалося сёлета ў верасні, а павінна завяршыцца да канца снежня 2026 года. Аднак плануем закончыць работы раней графіка, –
расказвае першы намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Ігар Шырэй.

Галіна КАНЬКО.