Сёння Вялікдзень па календары праваслаўнай канфесіі
Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і праваслаўныя хрысціяне!
Шчыра віншуем вас са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!
Вялікдзень – гэта не проста свята, гэта асаблівы час для духоўнага абнаўлення, час, калі мы можам пераасэнсаваць свае ўчынкі, умацаваць веру і знайсці новую надзею. Гэта дзень перамогі жыцця, любві і прабачэння.
Няхай велікодныя традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, прынясуць у вашы сем’і асаблівую атмасферу цяпла і яднання. Беражыце сваіх бацькоў, дарыце любоў дзецям, цаніце кожнае імгненне, праведзенае з блізкімі.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Няхай кожны дзень будзе напоўнены дабром і светлымі момантамі. Асаблівая цеплыня свята ўмацуе ў сэрцы надзею на самае лепшае, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце.
Са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Шчыра віншую вас са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
Святы Вялікдзень пабуджае задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцяў, заснаваных на дабрыні і міласэрнасці. Напаўняючы сэрцы шчырай верай у перамогу жыцця, ён дорыць надзею людзям незалежна ад іх палітычных перакананняў, этнічных, моўных і іншых адрозненняў і нагадвае пра высокае прызначэнне чалавека – служыць бліжнім і дапамагаць тым, хто пакутуе.
У гэтыя светлыя вясеннія дні кожны імкнецца акружыць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю свята, падарыць цяпло душэўных зносін. Вялікдзень аб’ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваёй Айчыны. Няхай радасць Уваскрэсення Хрыстова напаўняе вашы сэрцы верай і надзеяй, умацоўвае ў дамах і сем’ях мір і ўзаемаразуменне!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

