Па тысячы на кожнага!

Экіпаж Андрэя Дзянішчыка і Андрэя Мамчыца з ААТ «Жарабковічы» (на здымку) – першы і пакуль адзіны экіпаж-двухтысячнік у Ляхавіцкім раёне.

Па традыцыі ўшанаванні хлебаробаў з тысячнай нагоды адбываюцца прама на іх працоўным месцы – на жніўным полі

Па жарабковіцкім адрасе напрыканцы мінулага тыдня прадстаўнікі райвыканкама, прафсаюзаў, самадзейныя артысты выязджалі двойчы: спачатку, каб адрасаваць віншаванні і ўручыць падарункі першаму сямейнаму экіпажу-тысячніку Сяргею і Анастасіі
Каралёвым. А крыху пазней – каб павіншаваць першых у раёне двухтысячнікаў Андрэя Дзянішчыка і Андрэя Мамчыца.
Па стане на аўторак, у Ляхавіцкім раёне 31 экіпаж камбайнаў намалаціў па тысячы тон збожжа.