У новы навучальны – па новым стылі

Чым бліжэй верасень, тым больш актыўныя размовы на школьную тэматыку. Сапраўды, змяненні, якія тычацца 2022/2023 навучальнага года, сёння хвалююць і настаўнікаў, і навучэнцаў, і бацькоў. Паколькі закранулі і школьнікаў, і выпускнікоў, абітурыентаў, студэнтаў і нават дашкалят. Чарговым госцем прамой лініі «ЛВ» стала начальнік аддзела Святлана ЯКУБОЎСКАЯ.

Пытанні, што гучалі падчас работы прамой лініі «ЛВ»:
📌 Мае дзеці вучацца ў гімназіі, скажыце, калі ласка, ці будзе ў нашай навучальнай установе павялічана колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моў? І як гэта адаб’ецца на агульнай колькасці ўрокаў? 
📌  Як шматдзетную маці хвалюе такое пытанне. Што будзе са школьнай формай у 2022/2023 годзе і наступных?
📌 Святлана Канстанцінаўна, на вашу думку, ці варта зноў уводзіць адзіную школьную форму?
📌 У наступным годзе выпускнікі будуць здаваць два цэнтра-лізаваныя школьныя экзамены, якія сумяшчаюцца з цэнтраліза-ваным тэсціраваннем, і яшчэ (пры неабходнасці) па трох профільных прадметах. Як гэта навіна паўплывала на паступленне сённяшніх дзевяцікласнікаў?

Працяг  чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «У новы навучальны – па новым стылі » ад 27 жніўня 2022 г.