Забыць немагчыма. У Ляхавічах адбылося перапахаванне ахвяр генацыду беларускага народа

З 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі расследуе крымінальную справу, накіраваную на ўстанаўленне фактаў генацыду. На Ляхавіччыне па даручэнні пракурора раёна ў кожным сельсавеце была праведзена істотная даследча-пошукавая работа, падчас якой апытваліся жыхары пра факты масавых забойстваў фашыстамі, паліцаямі мірных жыхароў.

І неўзабаве рэха вайны нагадала пра сябе праз успаміны, гісторыі. Пасля пэўнай праверкі інфармацыі былі праведзены следчыя мерапрыемствы, а сёлета ў чэрвені на ўскрайку лесу паміж Куршынавічамі і Новымі Будамі праводзілі раскопкі байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Беларусі. Страшная знаходка ўразіла: у некалькіх месцах знойдзены касцявыя астанкі, як потым паказала экспертыза, 63 дарослых і дзяцей, расстраляных у гады гітлераўскай акупацыі; побач – асабістыя рэчы забітых. Потым былі дні, месяцы работы экспертаў, каб дакладна ўстанавіць усе дэталі трагедыі, колькасць забітых. Толькі праз амаль тры месяцы ў рэшце рэшт такая многаступеньчатая работа завяршылася, і адбылося перапахаванне астанкаў ахвяр генацыду.

23 жніўня 2022 года. Ляхавічы. Вуліца Заходняя. Каля брацкай магілы, дзе пахаваны расстраляныя фашыстамі 2700 яўрэяў з горада і вёсак раёна, шматлюдна.


Працяг  чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «Забыць немагчыма» ад 27 жніўня 2022 г.