У школу збіраемся разам. З 10 жніўня па 15 верасня у Ляхавічах праводзіцца дабрачынная кампанія «Збяром дзяцей у школу»

Вось і на Ляхавіччыне праводзяцца шматлікія акцыі, асноўная мэта якіх, каб кожнае дзіця пайшло ў паход за ведамі з поўным партфелем.
Днямі члены раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа на чале з яе кіраўніком Жаннай Лешык з падарункамі – партфелямі, канцылярскімі прыладамі, харчовымі і гігіенічнымі наборамі завіталі ў 17 мнагадзетных сем’яў гараджан і вяскоўцаў.
– З 10 жніўня па 15 верасня праводзім дабрачынную кампанію «Збяром дзяцей у школу». Кожны жадаючы можа ўнесці свой уклад у агульную добрую справу. Прыемна, што многія адгукнуліся на наш заклік, прычым як асобныя землякі, так і арганізацыі: торфабрыкетны завод, аддзел па адукацыі, райбальніца, электрасеткі, аўтацэнтр «Вікторыя». Усім удзячны за падтрымку і разу-менне, клопат пра дзяцей. Гэта дапамога адправілася ў сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, – расказвае Жанна Лешык.
Падарункам радаваліся не толькі сем’і, якім такая дапамога, адназначна, не лішняя. Не менш узрушанымі і натхнёнымі былі і тыя, хто арганізаваў такую сустрэчу і ператварыўся ў летняга Дзеда Мароза з прыемнымі сюрпрызамі.
– Наш калектыў адгукнуўся на прапанову паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі. Сабралі грошы і купілі самае неабходнае для школы. Вельмі прыемна дарыць шчасце і радасць дзецям, – гаворыць начальнік раёна электрасетак Віктар Станкевіч.
Дарэчы, яшчэ кожны можа адчуць сябе чараўніком. Акцыя доўжыцца да 15 верасня. Далучайцеся! Чужых дзяцей не бывае.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.