Жнівеньскі педагагічны форум аб’яднаў больш за 350 педагогаў сістэмы адукацыі Ляхавіччыны

Жнівеньскі педагагічны форум – адметная падзея ў адукацыйным жыцці раёна, сапраўднае свята ў квецені шыкоўных восеньскіх гладыёлусаў і хрызантэм, своеасаблівая добрая традыцыя, з якой ідзе адлік новых спраў. З чырвонага радка пачынаецца навучальны 2022-2023 год, адкрываецца новая старонка школьнага марафону.