Паважаныя педагогі! Дарагія навучэнцы, бацькі! Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года.

1 верасня – свята для ўсіх, яно напоўнена шчаслівымі ўспамінамі і радаснымі спадзяваннямі. Гэта пачатак чарговага навучальнага года, а значыць, наперадзе старанная праца на шляху да новых дасягненняў і перамог.
Упершыню пераступаюць парог школы першакласнікі, заключны этап перад самастойным жыццём чакае выпускнікоў, на чарговую прыступку ведаў падымаецца кожны школьнік.
Напярэдадні свята самыя цёплыя віншаванні адрасуем нашым паважа-ным педагогам. На вас ускладзены
вялікі і святы абавязак – выхаванне маладых грамадзян Беларусі. Няхай у выкананні гэтай высакароднай місіі вам спадарожнічаюць творчасць і натхненне, а вашы сэрцы заўсёды будуць напоўнены
дабрынёй і любоўю да вучняў.
Паважаныя педагогі і ветэраны педа-гагічнай працы! Дарагія навучэнцы і бацькі! У новым навучальным годзе жадаем вам моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, упэўненасці ў сваіх сілах і жыццёвага аптымізму.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.