Дзень камбайнера. Ляхавіцкі раён — пераможца абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых

Ляхавіцкі раён прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых у 2022 годзе. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Брэсцкую вобласць, удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2022» у аграгарадку Целяханы
з паспяховым завяршэннем жніва.
«Сёння вы першыя сустракаеце «Дажынкі» – самае важнае для хлебаробаў свята. Першыя ў краіне адкрываеце сезон урачыстага ўшанавання ўсіх, хто ўпэўнена прыняў выклік капрызнай прыроды і не выпусціў ніводнага пагодлівага дня, каб сабраць ураджай у тэрмін», – гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што важкі
і па-сапраўднаму годны каравай – гэта вынік працы ўсяго аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці. «Ён сімвалізуе лепшыя якасці працаўніка вёскі – любоў да роднай зямлі і адданасць сваёй справе, руплівасць
і ўпартасць, веру ў сябе і ўменне працаваць у камандзе. Ад душы дзякую вам за адказнае стаўленне да вырашэння найважнейшай дзяржаўнай задачы па забеспячэнні харчовай бяспекі рэспублікі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па матэрыялах БЕЛТА.

3 верасня ў Целяханах прайшлі-адгучалі, адспявалі абласныя «Дажынкі» – як натхнёнай хлебаробскай працы вянец. А хто дбайна працаваў – той, канешне ж, маладзец. 

І што асабліва грэе душу, правакуе сэрца на паскорана трапяткі рытм біцця – гэта факт усведамлення, што сапраўдным малайцом сёлета можа лічыцца ўвесь Ляхавіцкі раён. Па меншай меры яго сельскагаспадарчая частка: кіраўнікі розных узроўняў і накірункаў дзейнасці, спецыялісты, радавыя паляводы, трактарысты, вадзіцелі аўтамабіляў, аператары зернеачышчальна-сушыльных комплексаў і, безумоўна, галоўныя «ігракі» на жніўным полі –
камбайнеры. Гэта іх, у кожнага свая, аднак на карысць агульнай ідэі-выніку дбайная на працягу ўсяго раслінаводчага сезона праца вывела Ляхавіччыну на пазіцыю пераможцы абласнога спаборніцтва па вытворчасці збожжа сярод раёнаў Брэстчыны. Да таго ж, гэта свайго роду хлебаробскае Гран-пры «Дажынак» выдатна дапоўнілі кіраўнікі нашых сельскагаспадарчых арганізацый, камбайнеры, вадзіцель-перавозчык хлебнага ўраджаю, аператар ЗСК, повар.
Месцам правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі сталі Целяханы Івацэвіцкага раёна. Даўно і добра знаёмы як лыжная сталіца краіны гарадскі пасёлак прымерыў на сябе яркае, святочна-ўрачыстае, а месцамі і феерычнае адзенне сталіцы «Дажынак-2022». Неабходна сказаць, што больш як чатырохтысячным Целяханам яно «прыйшлося да твару». І было вельмі да месца. Як і заведзена ў падобных выпадках, да сустрэчы ганаровых гасцей не толькі з рэгіёнаў Берасцей-шчыны мясцовыя пачалі рыхтавацца
загадзя.

Працяг чытайце ў матэрыяле «Дзень камбайнера»  ў «Ляхавіцкім весніку» ад 7 верасня 2022 года.